25 красавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Настаўнік з вучнем сядзіць нага за нагу і паліць

29
Лукашэнка: Настаўнік з вучнем сядзіць нага за нагу і паліць

Дыктатар зноў прайшоўся па пытанні «дысцыпліны» ў школах.

Падчас сустрэчы са слухачамі Акадэміі кіравання Лукашэнка раскрытыкаваў сітуацыю ў школах.

«У школе павінен быць парадак. Узгадайце тыя часы, калі жудасна было ўявіць, што цябе выключаць са школы. А цяпер што? Гэтага нават няма. Сёння настаўнік з вучнем сядзіць нага за нагу і паліць. І расказваюць - сорамна нават казаць. Вось у што мы ператвараем школу», - цытуе дыктатара ягоная прэс-служба.

Лукашэнка зноў падкрэсліў, што школа - гэта «асаблівае месца».

«Гэта храм, гэта больш, чым царква. Ты прыйшоў туды атрымаць веды. Школа - гэта аснова асноў. Таму глядзіце, каб быў парадак, гэта таксама адно з кіроўных пытанняў», - заявіў дыктатар.

Пытанне пра дысцыпліну ў школе ізноў востра стала абмяркоўвацца пасля інцыдэнту ў гомельскай школе 12 верасня. Падчас урока настаўніца, якая прыйшла на замену, брыдка вылаяла на вучня чацвёртага класа, трымаючы ў руках над ім парту. Ягоныя аднакласнікі знялі гэта на відэа, запіс разышоўся па СМІ. Пасля гэтага настаўніцу звольнілі. Аднак праз некалькі дзён педагог была адноўленая на працы на даручэнне Лукашэнкі. Затое сваіх пасадаў пазбавіліся 6 чыноўнікаў, яшчэ некалькі службовых асобаў атрымалі вымовы і папярэджанні.

- Паехалі, наладзілі разборкі, сабралі знізу даверху начальнікаў. Апісаліся, што ў іх, ці бачыце, у сацыяльных сетках размясцілі. А як апісаліся, узялі і пакаралі гэтага беднага настаўніка. Ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму, - пракаментаваў дыктатар інцыдэнт у гомельскай школе. Ён таксама дадаў, што «справа не ў гэтай настаўніцы, а ў тым, што вы не пачулі мяне на лінейцы, калі я адкрываў новую школу ва Уруччы, што ў нас бардак у школе. І гэты парадак трэба наводзіць».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках