25 красавiка 2024, Чацвер, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лейбарысцкая партыя: Парламент Вялікай Брытаніі адхіліць пагадненне Джонсана з ЕЗ

Лейбарысцкая партыя: Парламент Вялікай Брытаніі адхіліць пагадненне Джонсана з ЕЗ
БОРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Галасаванне прызначанае на суботу.

Галасаванне парламента Вялікай Брытаніі ў суботу наконт пагаднення аб Brexit, якога дасягнуў прэм'ер-міністр Борыс Джонсан з ЕЗ, будзе «дастаткова блізкім» да ўхвалення, але, хутчэй за ўсё, галасоў для ўзгаднення не выстарчыць.

Пра гэта заявіў у пятніцу прэс-сакратар Лейбарысцкай партыі Джон МакДонэл, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

«Я не веру, што яно пройдзе, я думаю, яго адхіляць, але лічбы будуць дастаткова блізкімі», - сказаў МакДонэл.

Лідары 27 краін-чальцоў ЕЗ у чацвер на саміце ў Брусэлі ўхвалілі новае пагадненне аб Brexit, пра якое раней дамовіліся Лондан і Еўразвяз.

Далей пагадненне павінны ўхваліць Еўрапейскі і брытанскі парламенты. Паводле плану, парламент Вялікай Брытаніі збярэцца на пасяджэнне ў суботу, каб разгледзець ратыфікацыю пагаднення.

Зрэшты, упэўненасці ў тым, што брытанскія парламентарыі ўзгодняць дакумент, няма, бо невялікая паўночнаірландская дэмакратычная юніянісцкая партыя таксама заявіла, што не падтрымлівае дакумент.

Адхіленне пагаднення адкрые лепшыя магчымасці для ўрада, і паўночнаірландская партыя, якая падтрымлівае Джонсана ва ўрадзе, будзе схіляць іншых заканадаўцаў галасаваць супраць, заявіў яе прадстаўнік Сэмі Уілсан.

Уілсан заявіў радыё BBC, што 10 дэпутатаў партыі ў Вэстмінстэры прагаласуюць супраць пагаднення Джонсана ў суботу.

«Мы будзем схіляць (іншых заканадаўцаў галасаваць супраць), бо мы мяркуем, што пагадненне ўплывае на адзінства Злучанага Каралеўства, выклікае далейшыя нацыяналістычныя настроі ў Шатландыі і прычыняе шкоду эканоміцы Паўночнай Ірландыі», - сказаў ён.

«Адхіленне яго заўтра - гэта не канец гульні, бо гэта, імаверна, адкрые магчымасці для ўрада, якія цяпер адсутнічаюць, пасля ўсеагульных выбараў», - дадаў ён.

У той жа час, паводле інфармацыі крыніц Reuters, Джонсан на саміце ЕЗ заявіў іншым 27 лідарам, што ў яго ёсць пазітыўныя чаканні з нагоды праходжання пагаднення ў парламенце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках