25 красавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Марш свабоды»: у Каталоніі праходзяць усеагульны страйк і масавыя дэманстрацыі

3
«Марш свабоды»: у Каталоніі праходзяць усеагульны страйк і масавыя дэманстрацыі
ФОТА: REUTERS

Жыхары сцягваюцца ў сталіцу рэгіёну з пяці розных кірункаў.

У Каталоніі сёння праходзіць усеагульны страйк пратэсту супраць прысуду гішпанскага суда, які адправіў дзевяць былых чальцоў кіраўніцтва рэгіёну за краты паводле абвінавачванняў у падбухторванні да мяцяжу ў сувязі з не прызнаным Мадрыдам рэферэндумам аб незалежнасці рэгіёну два гады таму, паведамляе «Радыё Свабода».

У Барселоне пройдзе масавая дэманстрацыя, у якой, як чакаецца, возьмуць удзел сотні тысяч людзей.

Жыхары Каталоніі сцягваюцца ў сталіцу рэгіёну з пяці розных кірункаў. Многія з іх ідуць у горад пешшу, гэтыя дэманстрацыі атрымалі назву «Марш свабоды». Многія дарогі ў рэгіёне заблакаваныя, як і рух на шашы непадалёк памежных пераходаў у Францыю.

У апошнія дні ў Барселоне і іншых гарадах Каталоніі адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Сёння акцыі пакуль праходзяць мірна.

Былы кіраўнік каталонскай адміністрацыі Карлес Пучдэмон у пятніцу добраахвотна з'явіўся ў паліцыю Бельгіі пасля таго, як гішпанскі суд абвясціў яго ў міжнародны вышук. Пакуль не паведамляецца, ці быў ён затрыманы.

Пучдэмон пакінуў Гішпанію ў 2017 годзе пасля таго, як Мадрыд пасля рэферэндуму ў Каталоніі распусціў парламент аўтаномнага рэгіёну і ўвёў у ім наўпроставае кіраванне.

Дзевяць паплечнікаў былога каталонскага лідара ў панядзелак былі прысуджаныя да тэрмінаў ад 9 да 13 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю рэферэндуму.

Цяперашні кіраўнік адміністрацыі Каталоніі Кім Тора пасля гэтага заявіў пра неабходнасць новага рэферэндуму аб незалежнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках