28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Давядзецца займацца фермамі і бульбай

29
Лукашэнка: Давядзецца займацца фермамі і бульбай

Дыктатар распавёў чарговую байку.

Дзейны закон аб дзяржслужбе быў прыняты больш за 15 гадоў таму, і сёння ён мае патрэбу ў пераглядзе. Аднак пры распрацоўцы новага закона трэба ўлічваць прыярытэты сваёй дзяржаўнай палітыкі, а не пазычаць замежныя ідэі. Пра гэта заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі акадэміі кіравання.

Як паведамляе прэс-служба дыктатара, распрацаваць новы закон аб дзяржслужбе ён даручаў даўно. Гэтым пытаннем займаецца рабочая група з навукоўцаў і экспэртаў.

Са слоў дыктатара, будучы закон павінен стаць адзіным дакументам, які комплексна ўрэгулюе працэс праходжання дзяржаўнай службы, выключаючы неабходнасць звароту да мноства падзаконных і ведамасных актаў. «Мы ў першую чаргу павінны зыходзіць не з запазычання нейкіх замежных мадэляў - многія з іх не адпавядаюць спецыфіцы айчыннай кіраўніцкай сістэмы, а з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі», - падкрэсліў дыктатар.

Свой тэзіс Лукашэнка падмацаваў «выпадкам з жыцця». Ён распавёў, як у кулуарах міжнароднага саміту сустрэўся з тагачаснымі лідарамі Расеі і ЗША Барысам Ельцыным і Білам Клінтанам. Прэзідэнт Амерыкі збіраўся пакідаць сваю пасаду і, са слоў Лукашэнкі, пакуль што не ведаў, чым будзе займацца далей.

«Я Ельцыну кажу: «Слухай, Барыс, давай яму прапануем пасаду?» Ён на мяне глядзіць сур'ёзна: «Якую?» Я кажу: «У «саюзную дзяржаву» яго возьмем кіраўніком, ён жа ў нас усё адно з нашай падачы будзе развязваць там праблемы». Ельцын зычна зарагатаў, што ўсе на нас звярнулі ўвагу. Клінтан таксама смяецца, але не разумее, пра што мы гаворым. Перакладчык яму перавёў - ён яшчэ больш пачаў смяяцца», - распавёў дыктатар.

Лукашэнка заўважыў, што не дай Бог прэзідэнту ЗША кіраваць ў Беларусі ці Расеі. «Давядзецца займацца і фермамі, і бульбай, а не толькі меркаваннямі людзей, - патлумачыў Лукашэнка. - Паназірайце за працай прэзідэнтаў на постсавецкай прасторы і нашага ўлюбёнага і паважанага Дональда Трампа - дзве вялікія розніцы».

«Таму з замежным досведам трэба быць акуратней, не толькі на самым версе, але і наогул», - рэзюмаваў дыктатар.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках