29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні заробак у Польшчы - 1180 еўраў

4
Сярэдні заробак у Польшчы - 1180 еўраў

Толькі ў верасні сярэдні заробак у краіне - суседцы Беларусі - вырас на 6,6%.

У верасні сярэдні заробак у Польшчы вырас на 6,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 5 084 злотых без выліку падаткаў (амаль 1180 еўраў). Пра гэта паведаміла Галоўная статыстычная ўправа, паведамляе «Польскае радыё».

Апублікаваныя звесткі належаць да кампаній, у якіх працуе больш за 9 чалавек. У папярэднім месяцы ў такіх кампаніях былі ўладкаваныя блізу 6 млн 400 тысяч чалавек, гэта значыць, на 2,6% больш, чым у адпаведны перыяд 2018 года.

Галоўная статыстычная ўправа таксама апублікавала інфармацыю аб аб'ёмах прамысловай вытворчасці ў Польшчы, якія ў верасні павялічыліся на 5,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках