25 красавiка 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мне выведка наша здабыла на Захадзе закрыты даклад аб Беларусі

66
Лукашэнка: Мне выведка наша здабыла на Захадзе закрыты даклад аб Беларусі

Дыктатар распавёў, як «год-два таму» чытаў нейкі матэрыял.

Кіраўніцтва Беларусі ніколі не думала аб уступленні ў Еўразвяз. Такую заяву зрабіў у пятніцу на сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры кіраўніку РБ Аляксандр Лукашэнка. З ягоных слоў, яму задаваў такое пытанне нейкі прадстаўнік ЕЗ. Лукашэнка адказаў, што беларускае кіраўніцтва такой мэты не ставіла.

«Але калі задаюць такое пытанне, значыць, яно ў іх сфармавалася недзе, - цытуе словы кіраўніка БелТА. - Сапраўды, калі б мы ўступілі сёння ў Еўразвяз, яны б з намі наогул ніякіх праблем не мелі».

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка расказаў, што часам чытае закрытыя дакументы з Захаду. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся «год-два таму».

«Мне выведка наша падала аднойчы адзін матэрыял, дзе яны [у ЕЗ ці на Захадзе] ацэньваюць Беларусь, - раскрывае таямніцу Лукашэнка. - І што мяне здзівіла... кажуць: самая прасунутая краіна ва Усходняй Еўропе і вакол Еўразвяза, гатовая без усялякіх зменаў заканадаўства, яшчэ чагосьці ўступіць у Еўразвяз, - гэта Беларусь».

І гэта была не проста інфармацыя. Паводле слоў Лукашэнкі, ён прачытаў даклад.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках