16 снежня 2019, панядзелак, 10:11
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Вызначыўся спаборнік менскага «Юнацтва» ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

Вызначыўся спаборнік менскага «Юнацтва» ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

Менскія хакеісты згуляюць з клубам з Нямеччыны.

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Юнацтва» сустрэнецца з нямецкім клубам «Рэд Бул Мюнхен». У мінулым сезоне «быкі» сталі фіналістамі чэмпіянату Нямеччыны і Лігі чэмпіёнаў.

Шэлефтэа (Швэцыя) - Юргардэн (Швэцыя)

Біль (Швайцарыя) - Аўгсбург (Нямеччына)

Рэд Бул Мюнхен (Нямеччына) - Юнацтва (Беларусь)

Фрэлунда (Швэцыя) – Фэр’естад (Швэцыя)

Цуг (Швайцарыя) - Тапара (Фінляндыя)

Лулу (Швэцыя) - Бэрн (Швайцарыя)

Адлер Мангейм (Нямеччына) - Маўнтфілд (Чэхія)

Лазана (Швайцарыя) - Пльзень (Чэхія)

Першыя матчы стартавага раунда плэй-оф пройдуць 12 і 13 лістапада. Сустрэчы ў адказ адбудуцца 19 і 20 лістапада. У першым матчы менчукі будуць прымаць нямецкага спаборніка на сваім лёдзе, адзначае hockey.by.