19 красавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве праходзяць пікеты ў абарону палітвязняў

У Маскве праходзяць пікеты ў абарону палітвязняў

Пікеты праходзяць ля станцый метро.

У шэрагу станцый маскоўскага метрапалітэна ўвечары ў пятніцу праходзяць адзінкавыя пікеты ў падтрымку асуджаных і абвінавачаных паводле так званай «маскоўскай справы», паведамляе svoboda.org.

Пікеты арганізуе Асацыяцыя незалежных муніцыпальных дэпутатаў. На старонцы акцыі ў Фэйсбуку гаворыцца, што палітычныя рэпрэсіі ў Расеі набіраюць сілу, і мэта пікетаў - «сказаць не паліцэйскаму свавольству».

Адзінкавыя пікеты не патрабуюць узгаднення з уладамі.

Сярод тых, хто меў намер выйсці на пікеты - пісьменніца Аліса Ганіева, актор Сяргей Фралоў, актрысы Юлія Ауг і Яна Траянава, публіцыст Юрый Сапрыкін, журналісты Таццяна Фельгенгаўэр і Ілля Азар, дэпутаты Масгардумы Максім Круглоў, Міхаіл Цімонаў, Сяргей Мітрохін і Дар'я Бяседзіна, былы абвінавачаны паводле «маскоўскай справы» Аляксей Міняйла і іншыя.

Пікеты праходзяць ля найбольш загружаных станцый маскоўскага метро - як на Кальцавой, так і на радыяльных лініях.

Спыніць «маскоўскую справу» і вызваліць усіх затрыманых і асуджаных таксама запатрабавалі больш за сто дэпутатаў з Санкт-Пецярбурга. Большасць з іх - муніцыпальныя дэпутаты. Сярод тых, хто падпісаўся пад адкрытым лістом і пяць дэпутатаў Заканадаўчага Сходу горада: Міхаіл Амосаў, Барыс Вішнеўскі, Максім Рэзнік, Аляксей Кавалёў і Аляксандр Рассудаў.

Паводле «маскоўскай справы», распачатай пасля акцыі пратэсту 27 ліпеня, або паводле справаў, звязаных з ёй, былі асуджаныя сем чалавек, шэсць атрымалі рэальныя тэрміны. Сем чалавек знаходзяцца ў СІЗА, прычым чацвярых адправілі туды на гэтым тыдні. Яшчэ некалькі чалавек пад хатнім арыштам. Айдар Губайдулін, які быў пад падпіскай аб нявыездзе, напярэдадні паведаміў, што пакінуў Расею. Абвінавачаныя адмаўляюць сваю віну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках