19 красавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «разумным прыпынку» ў Менску проста пад камерамі двойчы абрабавалі мужчыну

22
На «разумным прыпынку» ў Менску проста пад камерамі двойчы абрабавалі мужчыну

На прыпынку ўстаноўлена 10 камер.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку шукаюць двух юнакоў і мужчыну: іх падазраюць у абкраданні менчука, які заснуў на прыпынку. Інцыдэнт здарыўся на «разумным прыпынку» ў раёне Нямігі, дзе, акрамя шматлікай тэхнікі, устаноўлена шмат камер - і яны знялі інцыдэнт. Пра гэта паведамляе сталічная міліцыя.

Раніцай 4 кастрычніка прыкладна а 05.00 да менчука-соні (ён вяртаўся пасля адпачынку з забаўляльнай установы і прыкархнуў) падселі спачатку двое юнакоў. Пасля гэтага з яго кішэні зніклі мабільны тэлефон і партманэт, высветліла міліцыя.

Праз нейкі час да мужчыны падышоў іншы мінак. Падазраюць, што незнаёмы зняў з рукі мужчыны кварцавы гадзіннік.

Увесь працэс знялі камеры, устаноўленыя на гэтым самым «разумным прыпынку». Як паведамлялася, іх тут аж 10 штук. Цяпер па гэтых запісах шукаюць падазраваных. Агульную шкоду ад крадзяжу ацэньваюць на 730 рублёў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках