15 лiстапада 2019, Пятніца, 9:21
Добрая навіна
Рубрыкі

«Беларус з нараджэння, каталонец з перакананняў»

7
«Беларус з нараджэння, каталонец з перакананняў»

Беларус з Барсэлоны бярэ ўдзел у руху за незалежнасць Каталоніі.

Каталонцы працягваюць дамагацца незалежнасці. Вось што пра гэта піша беларус Павел Кірылёнак, які жыве ў Барсэлоне і падтрымлівае каталонскі рух за незалежнасць. «Беларус з нараджэння, чэх паводле пашпарту, каталонец з перакананняў», - так ён прэзентуе сябе ў Facebook.

Павел Кірылёнак задаецца пытаннем, колькі часу спатрэбіцца Мадрыду, каб зразумець, што пратэсты гэтым разам сур'ёзныя, што пратэстная хваля не сыдзе так хутка і так проста.

Яшчэ Паўлу кінулася ў вочы, што на пратэстах надзвычай шмат маладых дзяўчат: «Увогуле, учора быў проста здзіўлены колькасцю далікатных юных паненак ва ўзросце 16-20 гадоў, якія ў масках і балаклавах стваралі барыкады і ўцякалі ад паліцыі. Ці не галоўная рухальная сіла пратэстаў!»

Кірылёнак нават параўноўвае маршы людзей на аўтастрадах з вядомым паходам якуцкага шамана ў Маскву. Параўнайце і вы:

«Каталонскі радыкальны пратэст проста цяпер.

Моладзь, калі не сказаць - дзеткі (шмат каму па 16-17 гадоў на выгляд), колькасцю пару дзясяткаў тысяч чалавек гуляюць у мячыкі і спяваюць песенькі.

Па перыметры яны аточаныя сотняй фургонаў з паліцыяй, зверху вісяць паліцэйскія верталёты.

Поўны сюррэалізм», - так апісаў Павел тое, што адбываецца на відэа:

У спробах растлумачыць прычыны пратэсту беларус падае лічбы грамадскага апытання: 80% каталонцаў мяркуюць, што рэгіён мае патрэбу ў большай ступені самастойнасці, чым мае цяпер - няхай гэта будзе незалежная дзяржава, суб'ект федэрацыі або проста больш шырокая ступень аўтаноміі ў складзе Гішпаніі, 79% каталонцаў падтрымліваюць правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі, 15% - супраць рэферэндуму».