18 красавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі сэнатар: Мы прапануем Беларусі стварыць агульную інтэрнэт-прастору

34
Расейскі сэнатар: Мы прапануем Беларусі стварыць агульную інтэрнэт-прастору
АНДРЭЙ КЛІШАС

Андрэй Клішас перакананы, што «чебурнэт» паспрыяе «ўмацаванню беларускага суверэнітэту».

Расейскія сэнатары гатовыя падзяліцца з беларускімі калегамі досведам для стварэння прававога поля для працы «суверэннага» Інтэрнэту. Пра гэта заявіў кіраўнік Камітэта Савета Федэрацыі канстытуцыйнага заканадаўства і дзяржаўнага будаўніцтва Андрэй Клішас, паведамляе «Парламенцкая газета».

- Мы прынялі для сябе досыць простае базавае правіла, якое спрабуем прапісаць у нарматыўных актах: усё, што справядліва, дапушчальна і дазволена ў нашай рэальным жыцці, павінна быць дазволена ў інтэрнэце. Усё, што мы ў рэальным жыцці хочам забараніць, павінна быць забаронена ў інтэрнэце таксама, - заявіў Клішас.

Расейскі сэнатар перакананы, што заканадаўчы досвед Расеі ў сферы абароны інтэрнэт-прасторы можа дапамагчы Беларусі ўмацаваць свой суверэнітэт.

Акрамя таго, Андрэй Клішас заявіў аб неабходнасці стварэння ў рамках «саюзнай дзяржавы» агульнай інфармацыйнай прасторы. На ягоную думку, краінам трэба распрацоўваць адзіныя правілы захоўвання і абароны інфармацыі, а таксама рэгулявання працы інтэрнэту.

Даручэнне Пуціна

Нагадаем, што 8 кастрычніка расейскія СМІ паведамілі аб даручэнні Уладзіміра Пуціна прапрацаваць пытанне збліжэння законаў Расеі і Беларусі. Са звестак РБК, гаворка ішла аб тэрмінах выканання даручэння да 1 студзеня 2020 года.

Зрэшты, у прэс-службе Пуціна, а таксама ў некаторых са згаданых у публікацыі расейскіх міністэрствах інфармацыю аб збліжэнні законаў зняпраўдзілі.

Як Беларусь і Расея касуюць роўмінг

У чэрвені 2017 года ўлады дзвюх краін ўпершыню паднялі пытанне аб скасаванні роўмінгу. Але тры гады таму развязаць праблему імгненна не атрымалася, піша «Салідарнасць».

Як і ў наступныя гады. Кіраўнікі дзяржаў далі даручэнні профільным ведамствам заняцца развязаннем гэтага пытання, былі распрацаваны дарожныя карты, але выніку пакуль няма.

У Расеі нацыянальны роўмінг быў скасаваны гэтым летам. Скасаванне роўмінгу з Беларуссю абмяркоўвалася ў Дзярждуме. Днямі адпаведны законапраект не падтрымалі расейскі ўрад і парламенцкі камітэт інфармацыйнай палітыкі.

Як адзначылі ў расейскім урадзе, устанавіць патрабаванні да паслуг сувязі, што выконваюць на тэрыторыі Беларусі, і тарыфаў на іх праз заканадаўчы акт РФ не магчыма.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках