25 красавiка 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла ўсе матчы сезона КХЛ на шырокіх і вузкіх пляцоўках

13
Менскае «Дынама» саступіла ўсе матчы сезона КХЛ на шырокіх і вузкіх пляцоўках

Мінчане правялі пяць матчаў на пляцоўках еўрапейскага і канадскага памераў.

У гэтым сезоне менскае «Дынама» правяло пяць матчаў на пляцоўках еўрапейскага (30 на 60 метраў) і канадскага (26 на 60) памераў - і ва ўсіх зазнала паразы, піша pressball.by.

На шырокіх пляцоўках "зубры" саступілі ніжагародскаму "Тарпеда" (3:4 АД), рыжскаму "Дынама" (2: 3) і "Ёкерыту" (2: 3).

На вузкіх пляцоўках каманда Крэйга Вудкрафта саступіла маскоўскім аднаклубнікам (2:3) і "Сочы" (4:5).

Астатнія 13 матчаў менчукі правялі на так званых фінскіх пляцоўках (28 на 60 метраў). Такі памер з гэтага сезону усталяваны на "Мінск-Арэне". Баланс сустрэч у гэтых 13 паядынках такі: 6 перамог і 7 параз, уключаючы дзве за межамі асноўнага часу.

У чатырох выязных матчах на пляцоўках сярэдняга памеру "зубры" дамагліся толькі адной перамогі (над "Спартаком" - 5:4). У трох іншых такіх гульнях яны саступілі "Нафтахіміку" (4:5 Б), "Северсталі" (2:3 Б) і "Віцязю" (0:3).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках