20 красавiка 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прарывала дамбу ў Краснаярскім краі РФ: фотарэпартаж

7
Як прарывала дамбу ў Краснаярскім краі РФ: фотарэпартаж
ФОТА: МНС РАСЕІ

Збудаванне магло зруйнавацца праз знос.

На рацэ Сейба ў Краснаярскім краі прарвала дамбу ля золатаздабывальнай арцелі. Затапіла некалькі вагончыкаў з рабочымі. У выніку інцыдэнту ёсць ахвяры, многія прапалі без вестак, паведамляе РБК.

Колькасць загінулых павялічылася да 17 чалавек, 13 чалавек уважаюцца за зніклых без вестак, яшчэ 19 пацярпелі.

Прарыў дамбы ля вёскі Шчацінкіна на золатаздабывальнай капальні адбыўся блізу 06:00 паводле мясцовага часу (02:00 паводле Менску). У выніку былі затопленыя вагончыкі, у якіх пражывалі рабочыя. На падставе інфармацыі СК у рэгіёне, агулам у іх маглі размяшчацца 80 чалавек.

Па факце здарэння следчыя распачалі крымінальную справу аб парушэнні правілаў бяспекі пры вядзенні работ, што пацягнула смерць дзвюх і больш асоб (ч.3 арт.216 КК). На месца выехаў выканаўца абавязкаў кіраўніка рэгіянальнага ГСУ СК Аляксей Яромін.

Як паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік экстраных службаў, дамба магла зруйнавацца праз знос.

ФОТА: МНС РАСЕІ
ФОТА: KRASNETIP/VK
ФОТА: МНС РАСЕІ
ФОТА: МНС РАСЕІ
ФОТА: KRASNETIP/VK
ФОТА: KRASNETIP/VK
ФОТА: МНС РАСЕІ
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках