25 красавiка 2024, Чацвер, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Краснаярскім краі РФ прарвала яшчэ адну дамбу

3
СМІ: У Краснаярскім краі РФ прарвала яшчэ адну дамбу

Магчыма, што струмень вады ад яе знёс дамбу ніжэй па плыні, што і стала прычынай гібелі людзей.

Прычынай прарыву дамбы на рацэ Сейба ў Краснаярскім краі магло быць разбурэнне іншай дамбы вышэй па плыні, паведаміла прадстаўніца Следчага камітэта Краснаярскага краю і Хакасіі Вольга Шаманская, паведамляе РБК.

«Ёсць версія, што гэта не адзіная дамба - вышэй па рацэ прарвала яшчэ дамбу, што стала штуршком для таго, каб прарвала гэтую [дамбу], праз што пацярпелі і загінулі людзі», - цытуе Шаманскую агенцтва ТАСС.

Раней крыніца агенцтва РІА «Новости» заявіла, што магчымай прычынай надзвычайнага здарэння стаў знос збудавання.

Раней у Растэхнаглядзе паведамілі, што дамба ля золатаздабывальнай арцелі ў пасёлку Шчацінкіна не была зарэгістраваная. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24» заявіў і губернатар Краснаярскага краю Аляксандр Вус.

Дамбу на рацэ Сейба прарвала ў ноч на 19 кастрычніка. У выніку вадой змыла некалькі вагончыкаў, у якіх жылі рабочыя. Паводле папярэдняй інфармацыі ахвярамі сталі 13 чалавек. 14 рабочых ўважаюцца за зніклых без вестак.

«Цяжка сказаць, ці правільна былі арганізаваныя будаўнічыя работы на гэтым месцы. Паводле папярэдніх звестак, гэтае тэхнічнае збудаванне ў нас наогул не зарэгістраванае», - сказаў Вус у эфіры тэлеканала «Расія 24» (УДТРК).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках