18 красавiка 2024, Чацвер, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Тыя, хто менш думаюць, жывуць даўжэй

19
Навукоўцы: Тыя, хто менш думаюць, жывуць даўжэй

А раней уважалася, што наадварот.

«Раней навукоўцы зыходзілі з таго, што разумовая актыўнасць станоўча ўплывае на працягласць жыцця. Аднак новае даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Гарварда, паказала: у таго, хто шмат думае, працягласць жыцця скарачаецца, - паведамляе нямецкае выданне Focus (пераклад - inopressa.ru). - Вынікі даследавання навукоўцы апублікавалі ў навуковым часопісе Nature».

«У той час, як моцная актыўнасць нейронаў памяншае працягласць жыцця, слабая актыўнасць нейронаў, імаверна, дапамагае жыць даўжэй. (...) Гэта, на думку навукоўцаў, звязанае з бялком пад назвай REST, які падаўляе мазгавую актыўнасць (...). Навукоўцы вывучылі ўзоры мозгу людзей, якія памерлі ва ўзросце ад 60 да 100 гадоў, і ўстанавілі: нізкая канцэнтрацыя бялку REST у мозгу прыводзіць да больш ранняй смерці. Калі ж гэты бялок прысутнічае ў больш высокай канцэнтрацыі, павялічваецца і працягласць жыцця. Так, у людзей, якія пражылі сто гадоў, у клетках мозгу было выяўлена больш бялку REST, чым у клетках людзей, якія памерлі ў 60-70 гадоў», - гаворыцца ў артыкуле.

«Цяпер навукоўцы ўжо разважаюць над тым, ці можна на аснове такіх высноў распрацаваць прэпарат, які прадаўжае жыццё», - паведамляе Focus.

«Ідэя пра тое, што можна актываваць REST і замарудзіць старэнне чалавека, вельмі захоплівае», - адзначыла суаўтарка даследавання Моніка Калаякова.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках