28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмовіліся ўключаць дэкрэтны адпачынак і вучобу ў ВНУ ў страхавы стаж

25
Улады адмовіліся ўключаць дэкрэтны адпачынак і вучобу ў ВНУ ў страхавы стаж

У закон прынялі змены.

У Беларусі будуць уключаць службу ў войску ў страхавы стаж. Як паведамляюць у Мінабароны, якое дамагалася гэтага новаўвядзення, урад распрацаваў захады для падвышэння статусу вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы. «Пакет матывацыйных захадаў прадстаўлены Лукашэнкам і ўхвалены», - адзначаюць у міністэрстве. Гэтую ініцыятыву не падтрымлівалі ў Мінпрацы і Мінфіне. Пры гэтым наконт вучобы ў ВНУ і дэкрэтнага адпачынку, уключэнне ў страхавы стаж якіх абмяркоўвалася нароўні са службай у войску, улады змены не прынялі, паведамляе tut.by.

«Лукашэнка даў адпаведныя даручэнні падрыхтаваць праекты прававых актаў у рэалізацыі прапаноў, - удакладняюць ў Мінабароны. - Частка з іх будзе ўнесеная ўжо да 1 снежня, у тым ліку ўключэнне тэрміну тэрміновай вайсковай службы ў страхавы працоўны стаж».

Пытанне пра ўключэнне ў страхавы стаж службы ў войску (разам з вучобай у ВНУ і дэкрэтным адпачынкам) у Беларусі падымаюць не першы год.

Навошта патрэбен страхавы стаж?

Нагадаем, да 2014 года страхавы стаж, які ўлічваецца пры вызначэнні права на працоўную пенсію, складаў 5 гадоў. А з 1 студзеня 2014 года яго павялічылі да 10 гадоў, праз год - да 15 гадоў. Штогод гэтая планка павялічваецца на 6 месяцаў - да 20 гадоў у 2025 годзе.

Беларусы, якія не выпрацавалі страхавы стаж паводле новых правіл, трапляюць у «пенсійную пастку»: яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную.

Беларусы, якім не ўдалося напрацаваць патрэбны для атрымання працоўнай пенсіі страхавы стаж, могуць аформіць сацыяльную пенсію: мужчыны - з 65 гадоў, жанчыны - з 60 гадоў. Сума сацыяльнай пенсіі - 50% ад бюджэту пражытковага мінімуму. Цяпер сацыяльная пенсія складае крыху больш за 110 рублёў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках