23 красавiка 2024, aўторак, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі ў адкрыты космас выйшлі дзве жанчыны

12
Упершыню ў гісторыі ў адкрыты космас выйшлі дзве жанчыны

Астранаўткі мяняюць няспраўны энэргаблок.

Упершыню ў гісторыі ў адкрыты космас выйшлі адразу дзве жанчыны - амерыканскія астранаўткі Крысціна Кук і Джэсіка Мэір. Ім трэба будзе замяніць адзін з вонкавых энэргаблокаў Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), паведамляе Нацыянальная ўправа ЗША аэранаўтыкі і даследавання касмічнай прасторы (NASA) (пераклад - dw.com).

Выхад пачаўся а 7.38 раніцы паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу (14.38 па Менску). Чакаецца, што яны прабудуць за межамі МКС пяць з паловай гадзін.

Блокі, аналагічныя таму, які выйшаў з ладу, рэгулююць колькасць зарада, які паступае ад сонечных панэляў у энэргасістэмы станцыі. Няспраўнасць не ўплывае на бяспеку экіпажа і бягучыя лабараторныя экспэрыменты, падкрэслілі ў NASA.

Жанчыны выходзілі ў адкрыты космас 14 разоў за час асваення касмічнай прасторы. Першай з іх стала савецкая жанчына-касманаўт Святлана Савіцкая ў 1984 годзе. Для бортінжынеркі Крысціны Кук цяперашняя аперацыя стала чацвёртым выхадам, а для ейнай калегі Мэір - першай. Амерыканка Пэгі Уітсан здзейсніла 10 выхадаў агульнай працягласцю больш за 60 гадзін.

Фото: AP
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках