29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 дзён Наўседы

1
100 дзён Наўседы

Што паспеў зрабіць новы прэзідэнт Літвы?

Прайшлі першыя сто дзён з моманту інаўгурацыі прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.

Пра тое, якія былі гэтыя першыя сто дзён, Charter97.org распавёў Анджэй Пукшта, кіраўнік кафедры паліталогіі ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага ў Коўне.

- Як на вашую думку можна ацаніць першыя сто дзён Гітанаса Наўседы на пасадзе прэзідэнта?

- У галіне як міжнароднай палітыкі, так і палітыкі бяспекі Наўседу ўдалося дабіцца прагрэсу, і трэба прызнаць, што прэзідэнт без праблем увайшоў у каляіну міжнародных візітаў і добра разумее іх прыярытэты.

Я маю на ўвазе ягоны візіт неўзабаве пасля інаўгурацыі ў Варшаву, пазней у Бэрлін і Рыгу, даклад у ААН. Прэзідэнт гаворыць пра тое, што трэба паспрабаваць знайсці нейкі кампраміс з Беларуссю, хоць акурат гэтая прапанова Наўседы і выклікае крытыку з боку кансерватараў, але яна выдатна ўпісваецца ў агульны трэнд вываду Менска з-пад уплыву Крамля.

Хоць, як я толькі што згадаў, прэзідэнту атрымалася дамагчыся прагрэсу ў галіне міжнароднай палітыкі і палітыкі бяспекі пэўны вакуум назіраецца ў кантэксце ўнутранай. Тут мы можам назіраць, што хоць прэзідэнт ужо шмат разоў падкрэсліваў патрэбу ў фармаванні багатай дзяржавы, але канчаткова так і не зразумела, як і якім чынам ён мае намер дамагчыся з'яўлення гэтай дзяржавы.

- А якую ацэнку далі б вы імкненню Гітанаса Наўседы да перазагрузкі стасункаў з Беларуссю?

- Напраўду тое, што мы назіраем цяпер, гэта вышэйшая матэматыка ў выкананні прэзідэнта, якой я б даў добрую адзнаку.

Тым не менш нельга забываць як аб праблеме бяспекі АЭС у Астраўцы, так і пра тое, што ўсе спробы вываду Менска з-пад уплыву Масквы так ці інакш павінны мець месца ў кантэксце таго, што ўладам Беларусі трэба пастаянна нагадваць аб правах чалавека, пра тое што Беларусь - гэта адзіная краіна ў Еўропе, у якой выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне, што ў Беларусі дагэтуль ёсць палітычныя вязні.

- Стыль Прэзідэнтуры Гітанаса Наўседы адрозніваецца ад Далі Грыбаўскайтэ?

- Так. Наўседа дзейнічае ў зусім іншым стылі, напрыклад, ён не дапускае залішне рэзкіх выказванняў падчас сваіх канферэнцый або іншых публічных выступаў. Вельмі лёгка адзначыць тое, што ён адкрыты для кампрамісаў і дыялогу. Відавочна, што ён прыкладае намаганні для таго, каб паказаць сябе як чалавека «цёплага», добразычлівага, які заўсёды адкрыты для дыскусій. Думаю, што ў грамадстве гэта бачаць і шануюць, пра што і сведчыць рост ягонай папулярнасці.

- Гэта значыць, цяпер ужо больш-менш можна вызначыць, як будзе выглядаць прэзідэнтура Гітанаса Наўседы?

- Хм... пакуль што ўсё ж занадта рана рабіць такія здагадкі. Сто дзён - гэта занадта кароткі прамежак часу, каб рабіць такія прагнозы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках