25 красавiка 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамэнт не знайшоў у перапісцы Гілары Клінтан парушэнняў

4
Дзярждэпартамэнт не знайшоў у перапісцы Гілары Клінтан парушэнняў

Апублікаваныя вынікі расследавання.

Дзярждэпартамент не выявіў парушэнняў у выкарыстанні электроннай пошты з боку экс-дзяржсакратаркі і былой кандыдаткі на пасаду прэзідэнта ЗША Гілары Клінтан. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на вынікі расследавання, паведамляе РБК.

«Ніякіх пераканаўчых довадаў сістэматычнага і наўмыснага няправільнага абыходжання з сакрэтнай інфармацыяй не зафіксавана», - гаворыцца ў тэксце. Паказваецца толькі, што выкарыстанне Клінтан прыватнай электроннай пошты павысіла ўразлівасць сакрэтнай інфармацыі.

Падчас распачатага ў 2017 годзе расследавання, якое ахапіла 33 тысячы электронных лістоў палітыка, следчыя выявілі 91 парушэнне, учыненае 38 дзейнымі або былымі супрацоўнікамі Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Адзначаецца, што некаторых з іх могуць прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці.

Гілары Клінтан была асноўнай апаненткай Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах ў 2016 годзе. Падчас перадвыбарчай кампаніі кіраўнік ФБР Джэймс Комі заявіў, што Клінтан «надзвычай нядбайна» абыходзілася з электроннымі лістамі, і абвясціў аб пачатку расследавання гэтых парушэнняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках