20 красавiка 2024, Субота, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прапанавалі дакладны спосаб каланізаваць Марс

10
Навукоўцы прапанавалі дакладны спосаб каланізаваць Марс

Спецыялісты з ЗША распрацавалі новую стратэгію.

Навукоўцы Паўднёва-Усходняга ўніверсітэта Нова ў ЗША мяркуюць, што першымі «каланістамі» на Марсе павінны стаць мікробы, вірусы і грыбкі, перш чым на планеце паселяцца людзі. Пра гэта паведамляе Science Alert (пераклад – lenta.ru).

Як піша выданне, ідэя засялення Марса мікраарганізмамі супярэчыць шматгадовым прынцыпам, якія не дапускаюць забруджвання планеты. Перш чым абсталяванне адправіцца ў космас, яно павінна прайсці санітарную апрацоўку, што дазваляе захоўваць вывучанае асяроддзе ў першапачатковым выглядзе. З'яўленне на Марсе зямных мікробаў перашкодзіць пошуку прыкметаў старажытнага жыцця.

Навукоўцы мяркуюць, што запуск працэсаў тэрафармавання на Чырвонай планеце з дапамогай мікраарганізмаў з'яўляецца неўнікнёным, і без наўмыснага забруджвання каланізацыя Марса будзе немагчымая. У якасці першых «каланістаў» падыдуць экстрэмафілы – аднаклеткавыя, здольныя выжываць у экстрэмальных умовах асяроддзя. Аднак даследнікі не ведаюць, якія менавіта арганізмы для гэтага падыдуць, а не нанясуць, наадварот, шкоду тэрафармаванню.

Ужыванне бактэрый і іншых прымітыўных жывых істотаў тлумачыцца тым, што, размножваючыся, яны пачнуць змяняць склад атмасферы і рэльеф планеты, робячы яе больш прыдатнай для чалавечых паселішчаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках