20 красавiка 2024, Субота, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр спявак Карэл Гот

16
Памёр спявак Карэл Гот
КАРЭЛ ГОТ
ФОТА: ONDREJ DEML, CTK, GLOBALLOOKPRESS

Чэшскі выканаўца быў папулярны ў нямецкамоўных краінах, а таксама ў СССР.

Музыка Карэл Гот памёр 1 кастрычніка ў Празе. Ён лічыўся самым паспяховым спеваком у былой Чэхаславаччыне і Чэшскай Рэспубліцы і быў прызнаны найлепшым спеваком краіны ў штогадовай нацыянальнай музычнай прэміі Český slavík (Czech Nightingale) 41 раз - апошні раз у 2017 годзе, паведамляе "Настоящее время".

Карэл Гот нарадзіўся ў 1939 годзе ў горадзе Пльзэні. Ён быў вельмі папулярны ў нямецкамоўных краінах, а таксама ў СССР.

За сваю кар'еру ён выдаў больш за 100 альбомаў і прадаў прыкладна 50-100 млн запісаў ва ўсім свеце, з іх 23 млн на нямецкамоўным рынку і блізу 15 млн у Чэхаславаччыне ды іншых краінах.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках