Міжнародны ПЭН-клуб заклікае Беларусь карыстацца беларускай мовай
3- 2.10.2019, 16:24
- 12,460
Улады цураюцца беларускай мовы.
Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба на 85-м штогадовым Кангрэсе, які праходзіць у Маніле (Філіпіны) выказвае занепакоенасць працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзесяцігоддзі імкнуцца замацаваць дамінаванне расейскай мовы, паведамляе сайт тэлеканала «Белсат».
У закліку ПЭН-клуба адзначаецца, што ўлады цураюцца беларускай мовы. На афіцыйным узроўні ўсе законы напісаныя па-расейску. Абмяжоўваецца доступ да адукацыі на беларускай мове: толькі 13% вучняў навучаюцца па-беларуску, у краіне няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання. У Беларусі 85% кніг выдаюцца на расейскай мове.
«Расейская мова дамінуе і ў беларускай медыйнай прасторы, якая застаецца пад дзяржаўным кантролем. «Белсат» - першы і адзіны незалежны тэлеканал у Беларусі - сёння адыгрывае вызначальную ролю ў папулярызацыі беларускай мовы і ў доступе да альтэрнатыўнай інфармацыі», - адзначаецца ў закліку ПЭН-клуба.