19 красавiка 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы дазволілі есці каўбасу і сасіскі

18
Навукоўцы дазволілі есці каўбасу і сасіскі

Аднак іх высновы ідуць насуперак з рэкамендацыямі СААЗ.

Вялікая міжнародная група даследчыкаў прыйшла да высновы, што мяса і прадукты яго перапрацоўкі можна есці без негатыўных наступстваў для здароўя. Праца апублікаваная ў Annals of Internal Medicine. Гэта супярэчыць існым рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і шматлікім нацыянальным гайдлайнам, піша «Салiдарнасць».

Аўтары на чале з навукоўцамі з універсітэтаў МакМастэр і Дэлхаўзі (Канада) правялі чатыры сістэматычныя агляды і метааналіз апублікаваных у навуковай літаратуры вынікаў рандамізіраваных кантраляваных (гэта значыць, праведзеных у адпаведнасці з усімі стандартамі), а таксама наглядальных даследаванняў. Усе гэтыя даследаванні былі прысвечаныя вывучэнню ўплыву спажывання чырвонага мяса і прадуктаў яго перапрацоўкі на рызыку сэрцава-судзінных, абменных і анкалагічных захворванняў. Агулам даследаванні тычыліся стану здароўя звыш чатырох мільёнаў чалавек.

У выніку навукоўцы альбо ўвогуле не знайшлі статыстычна значнай сувязі паміж спажываннем мяса і рызыкай цяжкіх хранічных хвароб, альбо выявілі толькі вельмі нязначнае зніжэнне гэтай рызыкі - у выпадку, калі людзі зрэзалі колькасць мяса або каўбас у сваім рацыёне на тры порцыі за тыдзень, ды і тое гэтая сувязь была прызнаная даволі нявызначанай.

Гэтыя высновы ідуць насуперак з існымі рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, згодна з якімі спажыванне ялавічыны, свініны і бараніны, а таксама сасісак, каўбасы, бекону неабходна скараціць, бо гэтыя прадукты істотна павышаюць рызыку сэрцава-судзiнных захворванняў, дыябету 2-га тыпу і рака.

«Гэта не проста яшчэ адно даследаванне аб чырвоным мясе і прадуктах яго перапрацоўкі, гэта серыя вельмі якасных аглядаў, на падставе якіх былі выпрацаваныя рэкамендацыі, якія, як нам здаецца, больш празрыстыя, разумныя і заслугоўваюць большага даверу, чым існыя», - заявіў адзін з аўтараў, Брэдлі Джонстан (Bradley Johnston).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках