29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-7 самых танных аднапакаёвых кватэр Менска

9
Топ-7 самых танных аднапакаёвых кватэр Менска

Што прапануюць за такія грошы?

Самая танная аднапакаёвая кватэра Менска паводле вынікаў лета была прададзеная за 30 тысяч даляраў - гэта 880 даляраў за квадратны метр. Але ў рыэлтарскіх базах ні летам, ні цяпер, восенню, не было прапаноў па такім кошце. Магчыма, прадавец саступіў у цане або былі яшчэ нейкія ўмовы ўгоды. Рэальныя лічбы за жнівень, паводле звестак экспэртаў рынку, - у сярэднім 1310 даляраў за квадратны метр у «аднапакаёўцы» стандартных спажывецкіх якасцяў, а кошт кватэры - 45 тысяч даляраў. Але ёсць і зусім бюджэтныя варыянты жылля, якія патрабуюць рамонту, да 40 тысяч даляраў.

Партал tut.by абраў самыя-самыя танныя аднапакаёвыя кватэры Менска. Фота і цэны - у матэрыяле.

Уручская, 11

Кватэра размешчаная на пятым паверсе цаглянага дома 1969 года пабудовы. Плошча кватэры - усяго 20,7 квадратнага метра, жылога пакоя - 11. Кошт - 36,9 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1783 за «квадрат». Гэтая кватэра - прыклад зусім не бюджэтнай, хоць па выніковай суме яна адна з самых танных у сталіцы.

Ротмістрава, 32

Кватэра размешчаная на восьмым паверсе панэльнага дома 1984 года пабудовы. Яе плошча - 33 квадратныя метры, жылога пакоя - 16. Прадаецца за 37,2 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1127 за квадратны метр.

Шабаны, 3

Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе хрушчоўкі 1964 года пабудовы. Яе плошча - 30 квадратных метраў, жылога пакоя - амаль 19. Кошт - 38,7 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1265 за квадратны метр.

Алтайская, 102/3

Кватэра плошчай 35,6 квадратнага метра размешчаная ў панэльнай маласямейцы 1982 года пабудовы. У ёй паасобны санвузел, ёсць зашклёная лоджыя. Плошча жылога пакоя - амаль 17 метраў. Кошт - 38,9 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1093 даляра за квадратны метр. Фотаздымкаў кватэры знутры няма. Звычайна іх не друкуюць, калі жыллё мае зусім «забіты» выгляд. Зрэшты, кватэра пад рамонт - гэта не заўсёды мінус: можна зэканоміць на дэмантажы аздаблення, што страціла актуальнасць.

Бачыла, 7/3

Кватэра плошчай 33,5 квадратнага метра размешчаная ў панэльным доме 1993 года пабудовы. Жылы пакой - амаль 17 метраў. Прадаюць жыллё за 39 тысяч даляраў, па 1164 за квадратны метр.

Фролікава, 27

Кватэра размешчаная на першым паверсе чатырохпавярховага цаглянага дома 1960 года пабудовы. Агульная плошча - 30,4 квадратнага метра, жылога пакоя - 17,5. Прадаецца за 39,9 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1312 за квадратны метр.

Асаналіева, 2

Кватэра плошчай 36 квадратных метраў размешчаная ў панэльным доме 1982 года пабудовы. У ёй прасторны жылы пакой у 17 «квадратаў» і кухня плошчай 8 квадратных метраў. Кватэру прадаюць за 40 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1099 за квадратны метр.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках