23 красавiка 2024, aўторак, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы выраслі заробкі і аб'ёмы прамысловай вытворчасці

1
У Польшчы выраслі заробкі і аб'ёмы прамысловай вытворчасці

Цяпер сярэдні заробак у краіне складае 1180 еўраў.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у верасні сярэдні заробак у Польшчы вырас на 6,6%, а аб'ёмы прамысловай вытворчасці - на 5,6%, паведамляе «Радыё Польшча».

У верасні сярэдні заробак у Польшчы вырас на 6,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, і склаў 5084 злотыя без выліку падаткаў (блізу 1180 еўра). Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Апублікаваныя звесткі належаць да кампаній, у якіх працуе больш за 9 чалавек. У папярэднім месяцы ў такіх кампаніях былі працаўладкаваныя блізу 6 млн 400 тысяч чалавек, гэта значыць на 2,6% больш, чым у адпаведны перыяд 2018 года.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама апублікавала звесткі аб аб'ёмах прамысловай вытворчасці ў Польшчы, якія ў верасні павялічыліся на 5,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках