23 красавiка 2024, aўторак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм беларускага рэжысёра выйграў кінапрэмію ў Нямеччыне

Фільм беларускага рэжысёра выйграў кінапрэмію ў Нямеччыне

Карціна знятая па кнізе беларускага пісьменніка.

Кароткаметражны фільм «Возера радасці» беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна, зняты паводле рамана беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, ганараваны нямецкай кінапрэміяй «Hessen Film Awards» у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны фільм», паведамляе «Белсат».

Як адзначыў у «Facebook’у» сам Віктар Марціновіч, у шорт-ліст конкурсу ўваходзілі яшчэ дзве нямецкія кінастужкі.

Фільм «Возера радасці» – гэта экранізацыя часткі кнігі Марціновіча, дзе распавядаеце пра дзевяцігадовую Ясю, жыццё якой кардынальна змянілася пасля смерці маці. Пасля таго як бацька адвозіць Ясю ў інтэрнат, яна пачынае сама будаваць свае новае жыццё.

Здымкі адбываліся ў чатырох вёсках Ляхавіцкага раёну Берасцейскай вобласці. Галоўную ролю выканала выхаванка магілёўскага інтэрната Настасся Пляц. У карціне таксама задзейнічаны – Ігар Сігаў («Дзверы», «Франц + Паліна», «Унутры сябе»), Святлана Анікей («Крышталь», «Ягор»), Аляксандр Малчанаў, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Таццяна Мархель, Дзяніс Тарасенка і іншыя. Саўндтрэкам да фільму абраная музыка беларускага этна-гурту «Vuraj».

«Возера радасці» - вельмі асабісты для маёй сям'і фільм, - распавядае рэжысёр Аляксей Палуян. - Я хацеў расказаць драму пра дзіця, якое ў 9 гадоў адважваецца будаваць свой шлях самастойна. Не кожны дарослы чалавек гатовы да гэтага выбару, а Яся змагла. Для мяне было празмерна важна, каб галоўную ролю выканала дзіця з інтэрната. Мне пашчасціла сустрэць Насцю Пляц у магілёўскім інтэрнаце. Яна паверыла мне і прыадчыніла часцінку свайго вельмі глыбокага свету».

Са слоў рэжысёра, гэта светлы фільм, таму што, пазіраючы на дзяцей, дарослыя вучацца ў іх і атрымліваюць сілы і энэргію.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках