17 красавiка 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган выставіў ультыматум курдам

9
Эрдаган выставіў ультыматум курдам

Прэзідэнт Турцыі паабяцаў «зносіць галовы».

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што, калі дамоўленасць, дасягнутая паміж Анкарой і Вашынгтонам, не будзе выкананая, турэцкае войска адновіць сваю аперацыю на паўночным усходзе Сірыі. Такую заяву Эрдаган зрабіў у суботу, паведамляе турэцкі тэлеканал NTV (пераклад - РБК).

Прэзідэнт Турцыі нагадаў, што, згодна з дамоўленасцю, на працягу 120 гадзін тэрарысты (так Анкара называе курдскія «Атрады народнай самаабароны», якіх ЗША ўважае хаўруснікамі ў барацьбе супраць забароненай у Расеі «Ісламскай дзяржавы». - РБК) абавязаны пакінуць зону бяспекі.

«Сёння другі дзень [з моманту ўступлення ў дзеянне дамоўленасцей]. У аўторак вечарам тэрмін сканчаецца», - сказаў турэцкі лідар. «Калі дамоўленасць не будзе выканана, па заканчэнні 120 гадзін мы працягнем аперацыю і працягнем зносіць тэрарыстам галовы», - сказаў Эрдаган.

Крыху раней падобную заяву зрабіў міністр абароны Турцыі Хулусі Акар. «Мы прыпынілі аперацыю на пяць дзён. За гэты час тэрарысты павінны сысці з зоны бяспекі. Калі гэтага не адбудзецца, мы працягнем аперацыю», - сказаў Акар, словы якога прыводзіць Reuters. «Нашы падрыхтоўкі скончаныя. З неабходным загадам нашы салдаты будуць гатовыя ісці куды заўгодна», - папярэдзіў ён.

Да дамоўленасці аб прыпыненні вайсковай аперацыі Турцыі ў Сірыі Эрдаган і віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс дамовіліся ў чацвер, 17 кастрычніка. Мяркуецца, што пасля сыходу курдаў ад сірыйска-турэцкай мяжы на 30 км Анкара без бою ўвойдзе на тэрыторыю і ўсталюе зону бяспекі.

Паводле звестак Reuters, падчас перамоў турэцкія чыноўнікі паскардзіліся на свае страты праз аперацыі. На гэта Пенс адказаў, што многія сябры амерыканскай дэлегацыі - ветэраны, і распавёў пра свайго сына, які таксама быў вайскоўцам. Пасля гэтага віцэ-прэзідэнт выказаў спачуванні сем'ям загінулых турак. Гэта дапамагло знізіць напружанне паміж бакамі, адзначала агенцтва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках