25 красавiка 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Вось такая ў нас АЭС, «пальцам робленая»

18
NEXTA: Вось такая ў нас АЭС, «пальцам робленая»

Пастукаем па дрэве.

Вы, вядома, будзеце смяяцца, але Дзяржатамнагляд, які ўваходзіць у структуры МНС Беларусі, толькі цяпер заклапаціўся ўключэннем амаль дабудаванай Беларускай АЭС у сваю сістэму маніторынгу і вядзення журнала бяспекі. І нават абвясціў з гэтай нагоды тэндар, піша тэлеграм-канал NEXTA.

Каб чагосьці там «падсвятлялася чырвоным» усяго за 7 тысяч беларускіх рублёў са сродкаў дзяржаўнага бюджэту. А галоўнае - «мінімізаваць працавыдаткі» саміх супрацоўнікаў Дзяржатамнагляду.

Прыводзім конкурсную дакументацыю цалкам - спецыялістам напэўна будзе цікава, як яно там усё плануецца ўладкаваць.

Тым часам завяршэнне будаўніцтва Беларускай АЭС пакуль праходзіць без сур'ёзных інцыдэнтаў. Хіба што адзін электразваршчык на будпляцоўцы палец зламаў - а больш нічога. Пастукаем па дрэве.

Такая вось у нас АЭС. Пальцам робленая.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках