24 красавiка 2024, Серада, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя заявіла пра страты праз абстрэл з боку курдаў

1
Турцыя заявіла пра страты праз абстрэл з боку курдаў

Анкара абвінаваціла курдаў у парушэнні перамір'я.

У нядзелю, 20 кастрычніка, падчас сутыкнення на поўначы Сірыі загінуў адзін турэцкі салдат, яшчэ адзін атрымаў раненні, нягледзячы на турэцка-амерыканскае пагадненне аб пяцідзённым спыненні агню.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве нацыянальнай абароны Турцыі, паведамляе Reuters.

У заяве ўказваецца, што турэцкае войска панесла страты праз напад з боку курдскіх атрадаў народнай самаабароны (YPG) у сірыйскім селішчы Тэль-Аб’ядзе.

Паводле звестак турэцкага Міністэрства абароны, курдскія фармаванні адкрылі агонь з процітанкавай і стралковай зброі па турэцкім салдатам, якія праводзілі назіранне і выведку ў Тэль-Аб’ядзе.

У Міністэрстве абароны дадалі, што Анкара застаецца прыхільнай пагадненню аб перамір'і, нягледзячы на абстрэлы.

9 кастрычніка 2019 года Турцыя пачала на паўночным усходзе Сірыі вайсковую аперацыю Крыніца міру. «Антытэрарыстычная» аперацыя, як наступ называюць у Анкары, праводзіцца ў раёнах Сірыі на ўсход ад ракі Еўфрат супраць сірыйскіх курдаў.

Пасля перамоў з ЗША Турцыя пагадзілася прыпыніць наступ на поўначы Сірыі на 120 гадзін (пяць дзён) для выхаду курдскіх паўстанцаў з прымежных раёнаў.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган папярэдзіў, што Турцыя адновіць вайсковую аперацыю ў Сірыі ўвечары 22 кастрычніка, калі курдскія фармаванні не пакінуць «зону бяспекі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках