19 красавiка 2024, Пятніца, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Сляпухін: Калі мяне не пачуюць у абласным выбаркаме, я пайду ў суд

5
Валерый Сляпухін: Калі мяне не пачуюць у абласным выбаркаме, я пайду ў суд
Валер Сляпухін

Гомельскі актывіст пачаў стратэгічную цяганіну, накіраваную на змену Выбарчага кодэкса.

19 кастрычніка вылучэнец у кандыдаты ў дэпутаты ад грамадскай арганізацыі «Рух за Свабоду» Валерый Сляпухін падаў скаргу ў Гомельскую абласную выбарчую камісію, паведамляе «Гомельская вясна».

Няспраўджаны кандыдат заяўляе, што пачаў стратэгічную цяганіну, накіраваную на змену Выбарчага кодэкса, які дазваляе вылучэнне ў кандыдаты толькі ад грамадзян, палітычных партый і працоўных калектываў. Вылучэнне ад грамадскіх аб'яднанняў у нашай краіне не прадугледжана.

Палітык мяркуе, што акурат грамадскія аб'яднанні, якія бяруць чынны ўдзел у палітычным жыцці краіны, павінны мець магчымасць свайго прадстаўніцтва не толькі ў выбарчых камісіях усіх узроўняў, але і на вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у кандыдаты.

«Калі мяне не пачуюць у абласным выбаркаме, я пайду ў суд. Калі мяне не пачуюць і там, я буду звяртацца з індывідуальнай скаргай у Камітэт правоў чалавека ААН, каб дамагчыся рэкамендацый ураду аб змене выбарчага заканадаўства. Ці не смешна выглядае сітуацыя, калі працоўныя калектывы валодаюць правам на вылучэнне сваіх кандыдатаў, а грамадскія аб'яднанні такога права не маюць? Я наважыў дзейнічаць, я змяню гэтую сітуацыю», - упэўнена заяўляе Валер Сляпухін.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае Сляпухіну бараніць права на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў праз абранне «дэпутатам парламента», мяркуе, што адмова ў рэгістрацыі прадстаўніка ад грамадскай арганізацыі паводле Выбарчага кодэксу не мелася ажыццяўляцца ў абавязковым парадку.

«У гэтым выпадку выбарчай камісіі дарэчы было ўспомніць канстытуцыйныя тэзы аб прыярытэце правоў і свабод грамадзян, пра прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права над нацыянальным заканадаўствам, аб канстытуцыйным праве грамадскіх аб'яднанняў на вылучэнне кандыдатаў.

Я разумею, што ў выбарчых камісіях няма юрыстаў-правазнаўцаў, якія перад тым, як адмовіць у рэгістрацыі, маглі б прыгадаць Венскую Канвенцыю аб праве міжнародных пагадненняў, паводле якой ніхто не мае права спасылацца на ўнутранае заканадаўства ў якасці апраўдання для невыканання міжнародных пагадненняў краіны. Тым не менш, менавіта на дзяржаве ляжыць абавязак ствараць належныя варункі для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў», - падкрэсліў юрыст.

Ён таксама дадаў, што канкрэтная адмова ў рэгістрацыі пацягнула за сабой парушэнне Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельніцай якога з'яўляецца Беларусь і які гарантуе кожнаму без якой бы там ні было дыскрымінацыі і без неабгрунтаваных абмежаванняў права на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў праз абранне «дэпутатам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках