24 красавiка 2024, Серада, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш як сотня чалавек у цэнтры Берасця абурылася хлуснёй Лукашэнкі

16
Больш як сотня чалавек у цэнтры Берасця абурылася хлуснёй Лукашэнкі

У горадзе прайшла акцыя супраць завода АКБ.

Праціўнікі акумулятарнага завода пад Берасцем 20 кастрычніка чарговы раз выйшлі на акцыю пратэсту на цэнтральную плошчу места. Яны абурыліся словамі Лукашэнкі з нагоды ўдзелу пратэстоўцаў у «парламенцкіх выбарах», паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на БелаПАН.

Са слоў праваабаронцы Рамана Кісляка а 12:40 на плошчы было 140 чалавек.

Пасля колькасць людзей павялічылася.

Што сказаў Лукашэнка?

У часе сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання 18 кастрычніка Лукашэнка скрытыкаваў супраціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, якія вылучаліся кандыдатамі ў «дэпутаты палаты прадстаўнікоў».

«Яны ўсе вылучыліся кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта значыць, ім абыякавы гэты акумулятарны завод, яны заўтра ахвочыя паціснуць у Менск і тут блукаць па вуліцы і ціхенька весці… або нема крычаць ужо на менскіх пляцах. Ім для гэтага трэба было…», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках