29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў

2
У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў

Проста лета нейкае!

19 кастрычніка пабіты рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў, сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўнай карты тэмператур і архіва Белгідрамета на рэсурсе надвор’я meteoinfo.by.

У Брагіне паветра прагрэлася да +23,1 градуса. Ранейшы максімум быў зафіксаваны толькі год таму на метэастанцыі Васілевічы (21,7). Да гэтага рэкорд складаў 19,9 градуса (у 1961 годзе ў Берасці і ў 1996-м - у Васілевічах).

Мінулым днём не абнавіўся экстрэмум толькі ў Магілёўскай вобласці (у Бабруйску паўтораны леташні рэкорд - 19,8 градуса).

У Менску было 19,9 градуса вышэй за нуль (былы рэкорд дня - 17,6 у 2018 годзе), у Гомелі - 21,4 (20,7 у 2018-м), Берасці - 20,3 (19,9 у 1961- м), Горадні - 19,3 (17,6 у 1957-м), Віцебску - 17,8 (17,6 у 2018-м).

Самы стары пабіты рэкорд - у Мар'інай Горцы, 19,5 градуса ў 1930 годзе (цяперашні - 20,6).

Тэмпературныя рэкорды абнаўляліся штодня з 13 да 16 кастрычніка. У Менску 16 кастрычніка упаў максімум, які трымаўся з 1907 года (20 градусаў; цяпер 20,2).

У наступныя два дні, паводле прагнозу сіноптыкаў, вельмі цёплае надвор'е захаваецца. Гэта азначае, што 20 кастрычніка ў Менску можа быць пабіты рэкорд дня 53-гадовай даўніны (17,4), а 21-га - 90-гадовай (+15,6).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках