29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйскія курды ўпершыню заявілі пра гатоўнасць адысці ад мяжы з Турцыяй

1
Сірыйскія курды ўпершыню заявілі пра гатоўнасць адысці ад мяжы з Турцыяй

Курдскія войскі адыдуць на адрэзку працягласцю 120 км.

Адзін з лідараў Сірыйскіх дэмакратычных сіл (SDF) Рэдур Халіл заявіў, што падкантрольныя яму курдскія фармавання гатовыя сысці з так званай «зоны бяспекі» на паўночным усходзе Сірыі.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

З ягоных слоў, курдскія войскі адыдуць на 30 км ад турэцка-сірыйскай мяжы на адцінку працягласцю 120 км паміж гарадамі Рас-эль-Айн і Тэль-Аб’яд.

Рэдур Халіл падкрэсліў, што ўмовай адводу войскаў з'яўляецца бесперашкодная эвакуацыя байцоў і грамадзянскіх з населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў.

Гэта першая публічная заява з боку SDF аб магчымасці сыходу з цяпер падкантрольных курдам памежных тэрыторый.

9 кастрычніка 2019 года Турцыя пачала на паўночным усходзе Сірыі ваенную аперацыю «Крыніца міру». «Антытэрарыстычная» аперацыя, як наступ называюць у Анкары, праводзіцца ў раёнах Сірыі на ўсход ад ракі Еўфрат супраць сірыйскіх курдаў.

Пасля перамоваў з ЗША Турцыя пагадзілася прыпыніць наступ на поўначы Сірыі на 120 гадзін (пяць дзён) для выхаду курдскіх паўстанцаў з прымежных раёнаў.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган папярэдзіў, што Турцыя адновіць ваенную аперацыю ў Сірыі ўвечары 22 кастрычніка, калі курдскія фармаванні не пакінуць «зону бяспекі».

Паводле звестак Анкары, працягласць «зоны бяспекі» ўздоўж сірыйска-турэцкай мяжы складзе 440 км. Глыбіня зоны - 32 км.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках