19 лiстапада 2019, aўторак, 1:55
Дзень другі
Рубрыкі

Прэзідэнт Кубы ляціць з візітам у Беларусь

13
Прэзідэнт Кубы ляціць з візітам у Беларусь
МІГЕЛЬ ДЫЯС-КАНЕЛЬ БЕРМУДЭС

Акрамя таго, палітык наведае Ірландыю і Расею.

Новаабраны кіраўнік Кубы Мігель Дыяс-Канель Бермудэс на наступным тыдні наведае Беларусь. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў лацінаамерыканскай краіны (пераклад - belsat.eu).

У кубінскім МЗС адзначылі, што Дыяс-Канель наведае з афіцыйнымі візітамі Ірландыю, Беларусь і Расею, а таксама возьме ўдзел у пасяджэнні Руху недалучэння, якое пройдзе 25-26 кастрычніка ў Баку (Азербайджан).

Турнэ пачынаецца 20 кастрычніка.

Паведамляецца, што прэзідэнт Кубы правядзе афіцыйныя сустрэчы са сваімі замежнымі калегамі і возьме ўдзел у розных падзеях.