18 красавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраціўнікі акумулятарнага завода адказалі на словы Лукашэнкі

6
Супраціўнікі акумулятарнага завода адказалі на словы Лукашэнкі

Пратэст стаў бяльмом у воку ўладаў.

У Берасці 20 кастрычніка зноў прайшло кармленне галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода. Удзел у ім узялі больш за 130 чалавек. Людзі актыўна абмяркоўвалі заяву Лукашэнкі аб «акумулятаршчыках», якім «пофіг гэты акумулятарны завод», піша «Брестская газета».

Вось якія думкі гучалі на плошчы:

«Пратэсты ў Берасці пачаліся амаль два гады таму. Тады ніхто не думаў, што гэта так зацягнецца. І тым больш ніхто не задумваўся пра нейкія «выбары». Мы баронім сваё права на чыстае паветра, а нас называюць «акумулятаршчыкамі», якія крычаць на плошчах. І гэта пасля слоў пра тое, што «я на баку людзей».

«Гэта значыць, калі ў кандыдаты ў «дэпутаты» ідзе «Міс-Беларусь» (Марыя Васілевіч - заўв. Рэд.), якой 21 год і ёй яшчэ ўрокі вучыць трэба, то гэта нармальна. А калі нашы актывісты сумленна сабралі подпісы, каб паспрабаваць патрапіць у «парламент» і там падымаць пытанні экалогіі - гэта ўжо ледзь не крымінал».

«На жаль, гэта чарговым разам даводзіць, што словы, сказаныя на 1000-годдзе Берасця, - звычайны папулізм. Зразумела, што наш пратэст ва ўладзе як бяльмо на воку, але не мы ў гэтым вінаватыя. Вінаватыя ў гэтым тыя, хто спачатку дазволіў будаўніцтва гэтай небяспечнай вытворчасці, а потым не знайшоў у сабе мужнасці яго спыніць. Толькі ім трэба сказаць «Дзякуй»».

«А ў нас што, ёсць людзі, якім можна ісці ў дэпутаты, і тыя, каму нельга? Мы вылучылі выдатных, годных прадстаўнікоў, якія сапраўды баранілі інтарэсы берасцейцаў і жыхароў раёна. Але такія дэпутаты ўладзе не патрэбныя. Затое цяпер мы з першых вуснаў ведаем, чым займаюцца «дэпутаты» «парламента» - бадзяюцца па вуліцах».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках