9 снежня 2019, панядзелак, 5:50
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Беларусь ініцыявала вяртанне Расеі ў Саюз біятланістаў

7
Беларусь ініцыявала вяртанне Расеі ў Саюз біятланістаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Статус паўнавартаснага чальца арганізацыі быў страчаны РФ у 2017 годзе.

Федэрацыя біятлона Беларусі прапанавала ўключыць у парадак дня кангрэса Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) галасаванне аб вяртанні ў арганізацыю Расеі. Кангрэс праходзіць у Мюнхене.

Прэзідэнт Саюза біятланістаў Расеі Уладзімір Драчоў выступіў на кангрэсе з прамовай, у якой заявіў, што не бачыць прычын, каб не разглядаць пытанне аб аднаўленні правоў арганізацыі ўжо цяпер. Кіраўнік беларускай федэрацыі Андрыян Цыбульскі прапанаваў правесці галасаванне ў гэтым пытанні, паведамляе БелТА.

Пасля кансультацыі з юрыдычным аддзелам IBU прапанову беларускай федэрацыі прынялі і паставілі на галасаванне. У выніку за разгляд пытання аб аднаўленні СБР у арганізацыі прагаласавалі 19 нацыянальных федэрацый, а супраць - 24. Каб прапанову зацвердзілі, трэба набраць 35 галасоў. Такім чынам, пытанне аб статусе СБР будзе разглядацца цяпер ужо толькі наступнай восенню ў Празе.

Саюз біятланістаў Расеі быў выключаны з Міжнароднага саюза ў выніку допінгавага скандалу, які выліўся ў 2015 годзе. Статус паўнавартаснага чальца арганізацыі быў страчаны ў 2017 годзе.