25 красавiка 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкае войска пасля тыднёвай аблогі заняло сірыйскі Рас-эль-Айн

Турэцкае войска пасля тыднёвай аблогі заняло сірыйскі Рас-эль-Айн

Курды пакідалі горад праз блокпосты сірыйскай апазіцыі.

Турэцкае войска без бою заняла горад Рас-эль-Айн на поўначы Сірыі, паведамляе тэлеканал Al Arabiya. Баі за гэты населены пункт ішлі з самага пачатку ваеннай аперацыі Анкары супраць курдскіх фармаванняў, паведамляе РБК.

Заняць Рас-эль-Айн туркі здолелі пасля таго, як курдскія «Сірыйскія дэмакратычныя сілы» цалкам эвакуявалі горад. На поўдзень з яго выехалі амаль 50 адзінак аўтатранспарту, у тым ліку і машыны хуткай дапамогі, на якіх вывозілі параненых. Карэспандэнт AFP паведаміў, што пасля выезду з лякарні персаналу будынак ахапіў пажар.

Курды пакідалі горад праз блокпосты, якія кантралявалі хаўрусныя Турцыі атрады сірыйскай апазіцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках