20 красавiка 2024, Субота, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стаў fashion-дызайнерам года ў Лос-Анджэлесе

2
Беларус стаў fashion-дызайнерам года ў Лос-Анджэлесе
ФОТА: GETTY IMAGES

Дзмітрый Шолахаў пераехаў з Беларусі ў ЗША ў канцы 90-х.

Kyky.org распавядае пра чарговага беларуса, якога прызналі далёка за межамі нашай краіны. Гаворка пра Дзмітрыя Шолахава - ён разам з амерыканкай кітайскага паходжання Сью Вонг стаў дызайнерам года на прэміі Metropolitan Fashion Awards у Лос-Анджэлесе. Пра гэта Дзмітрый паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Дзмітрый пераехаў з Беларусі ў ЗША ў канцы 90-х. Жыве ў Нью-Ёрку. Ён стварыў свой брэнд адзення DMITRY SHOLOKHOV, прайшоў стажыроўку ў дамах моды Calvin Klein і J.Mendel, удзельнічае ў паказах на New York Fashion Week, супрацоўнічае з Lord&Taylor, найбуйнейшым універмагам ЗША.

Да ведама: прэмію Metropolitan Fashion Awards уручаюць дызайнерам адзення і мастакам адзення ў сферы кіно і тэлевізіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках