25 красавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдэм Бекіраў: З адэкватнымі расейцамі трэба сябраваць

11
Эдэм Бекіраў: З адэкватнымі расейцамі трэба сябраваць
ЭДЭМ БЕКІРАЎ
ФОТА: НВ

Пуцінская ўлада і расейскі народ - розныя рэчы.

Крымскі татарын Эдэм Бекіраў, які быў вызвалены з СІЗА ў анэксаваным Крыме ў рамках абмену палоннымі паміж Украінай і РФ, у інтэрв'ю часопісу «Новое время» распавёў, што расейцы пісалі яму лісты падтрымкі.

«І не толькі пісалі. Напрыклад, расейка Валя Мазур, лекарка, узяла мае дакументы і пайшла ў Міністэрства аховы здароўя РФ даводзіць, што я не магу з такімі захворваннямі знаходзіцца ў турме. Гэта ўнікальныя людзі. Нельга сёння судзіць па пуцінскаму рэжыму пра расейскі народ, сярод іх таксама вельмі шмат выдатных, нармальных людзей. Вазьміце таго ж [музыку] Андрэя Макарэвіча, [акторку] Лію Ахеджакаву - унікальныя людзі», - адзначыў Бекіраў.

Ён выказаў меркаванне, што пуцінская ўлада і расейскі народ - розныя рэчы.

«З адэкватнымі расейцамі трэба сябраваць. Але з пуцінскай уладай і з гэтым рэжымам ніколі нельга якіх-небудзь стасункаў мець. Таму што гэтая ўлада хлуслівая, маніць на кожным кроку, выкручваецца і хоча ўвесь свет абдурыць, што Украіна - гэта не тая дзяржава, з якой трэба садзіцца за стол перамоваў», - сказаў актывіст.

Ён дадаў, што мае намер далей змагацца за Украіну і Крым.

«Таму што Крым - гэта і ёсць Украіна, ён ніколі не будзе расейскім. І мой крымска-татарскі народ за гэта змагаецца», - падкрэсліў Бекіраў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках