23 красавiка 2024, aўторак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся самы хуткі шлях з Менска ў Варшаву

6
З'явіўся самы хуткі шлях з Менска ў Варшаву

Навігатары Google і Яндэкса даюць на паездку ад 6 гадзінаў 11 хвілінаў.

Пасля рэканструкцыі трасы М6 змяніўся самы кароткі і хуткі маршрут з Менска ў польскія гарады. На паездку ў Варшаву ў кірунку Гародні навігатары Google і Яндэкса даюць ад 6 гадзінаў 11 хвілінаў. Гэта менш, чым па M1, піша myfin.by.

Раней самая кароткая дарога ў Варшаву вяла праз Берасце. Але цяпер, падобна, ехаць хутчэй у кірунку Гародні. Мапы Google ацэньваюць шлях па M6 на 6 гадзінаў 11 хвілінаў. У сэрвісе Яндэкса: строга на захад – 6 гадзінаў 21 хвіліна, на паўднёвы захад – 7 гадзінаў 14 хвілінаў.

Па новай трасе маршрут на 10 км карацейшы – 540 км, а мяжу прайсці прасцей. Падобная сітуацыя з паездкай з Менска ў Беласток: навігатары прадказваюць паўгадзінную эканомію, калі ехаць па M6.

Рэканструкцыю трасы М6 плануюць поўнасцю закончыць да канца года. Кошт працаў – блізу $ 240 млн. Магістраль 272 км вядзе з Менска ў Гародню. Новая дарога пракладзеная паводле еўрапейскіх стандартаў з 7-метровай праезнай часткай у кожны бок, збочынай 3,75 метра і 5-метровай падзяляльнай паласой. Разліковая хуткасць – 100 км/г, аднак гэтае абмежаванне абяцаюць з часам перагледзець.

У будучыні Гародня плануе зарабляць на транзіце і замкнуць на сабе шопінг-трафік. У горадзе адчыняецца ТРК Triniti плошчай 82 тыс. кв.м з флагманскімі крамамі міжнародных брэндаў. Тыя брэнды, якія ўжо прадстаўлены ў сталіцы, адчыняцца ў Гародні ў новым фармаце. Мяркуецца, што тут будуць закупляцца і тыя, хто праязджае горадам транзітам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках