25 красавiка 2024, Чацвер, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Квартал 95» пажартаваў пра падпал дома экс-кіраўніцы Нацбанка Украіны Гантаровай

«Квартал 95» пажартаваў пра падпал дома экс-кіраўніцы Нацбанка Украіны Гантаровай

Нумар раскрытыкавалі міністры эканомікі і культуры.

У эфіры «Вечернего квартала» праспявалі жартоўную песню пра спаленне дома былой кіраўніцы Нацбанка Украіны Валерыі Гантаровай, паведамляе hromadske.ua.

Відэа з песняй апублікаванае на ютуб-канале «Квартал 95».

Вядоўца нумара Сцяпан Казанін назваў спаленне дома «яркай падзеяй», пасля чаго на сцэну выконваць песню выйшлі жанчыны Нацыянальнага заслужанага акадэмічнага ўкраінскага народнага хору імя Рыгора Вяроўкі і гумарыст Яўген Кашавы.

Яны праспявалі «Гарэў дом, палаў, у Лондане жанчына плакала» – Гантарова цяпер жыве ў Лондане.

Акрамя гэтага, у песні гаворыцца, што выратавальнікі пяклі шашлыкі, а «мараль простая – дом згарэў ад сораму». Таксама ёсць такая фраза – «Людзі агонь ўбачылі – дапамагаць пачалі, вёдры схапілі і прыбеглі, у агонь салярку плёскалі».

З крытыкай нумара выступілі міністр эканомікі Украіны Цімафей Мілаванаў, а міністр культуры Уладзімір Барадзянскі папрасіў прабачэння перад Гантаровай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках