Лукашэнка: Жанчына павінна быць 165–175 сантыметраў
65- 21.10.2019, 11:09
- 45,623
Дыктатар заявіў, што жанчыны менавіта такога росту – «нармальныя».
18 кастрычніка на рэспублiканскай тэлевізіі паказалі дыялог Лукашэнкі і кіраўніцы аддзела адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама Надзеі Здрок, піша 1reg.by.
Звяртаючыся да Лукашэнкі, яна заявіла, што яна «маленькі чалавек».
«Які вы маленькі, вы нармальны чалавек! Слухайце, жанчыне і не трэба быць вышэйшай. Я ўвогуле не прыхільнік жанчынаў пад мой рост, пад два метры – навошта? Жанчына павінна быць 165–175 см, гэта нармальна для жанчыны. Я, вядома, не супраць высокіх-даўганогіх... Таму вы нармальны абсалютна чалавек, з майго пункту гледжання», – адказаў Лукашэнка.