19 сакавiка 2024, aўторак, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую збіў бацька, памерла

29
Дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую збіў бацька, памерла
ФОТА: СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ

25-гадовы мужчына затрыманы.

Чатырохгадовая дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую 18 кастрычніка збіў бацька за тое, што яна яго не паслухалася, памерла ў лякарні, паведамілі tut.by у Зэльвенскім сельсавеце.

Нагадаем, паводле папярэдніх звестак, усё адбылося блізу 20-й у пятніцу.

«Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіў удары рукамі і нагамі. Потым некалькі разоў кінуў яе на тахту, а таксама ў сцяну, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў хуткую, да прыезду медыкаў сам спрабаваў прывесці дачку ў прытомнасць», – паведамляў СК.

У лякарню дзяўчынку прывезлі ў непрытомным стане.

25-гадовы мужчына затрыманы. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 КК (Замах на забойства заведама малалетняй асобы).

Дзяўчынка разам з трохгадовай сястрой знаходзілася на апецы бацькі. Дзяцей раней забіралі з сям'і, бо яны знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Восенню 2018 года дзяцей вярнулі.

Маці дзяўчынак пазбаўленая бацькоўскіх правоў.

Мужчына пражываў з сужыцелькай, у якой ёсць адно дзіця.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках