29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працадаўца мары: Каго выбіраюць маладыя спецыялісты ў Нямеччыне

Працадаўца мары: Каго выбіраюць маладыя спецыялісты ў Нямеччыне

Спецыялісты апыталі ў Нямеччыне больш як 20,5 тысячаў выпускнікоў ВНУ з досведам працы парадку 4,5 гадоў.

Маладыя нямецкія спецыялісты з вышэйшай адукацыяй аддаюць перавагу працы ў аўтамабільнай індустрыі, кансалтынгу і сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Пра гэта кажуць вынікі апытання, які правялі аналітыкі інстытута Trendence для складання штогадовага рэйтынгу папулярных працадаўцаў "Young Professionals Barometer 2019", піша dw.com.

У лідарах – аўтапрам, кансалтынг і праграмнае забеспячэнне

Спецыялісты апыталі ў Нямеччыне больш як 20,5 тысячаў выпускнікоў ВНУ з досведам працы парадку 4,5 гадоў. Сярэдні ўзрост рэспандэнтаў – 30 гадоў. Крыху больш за трэць з іх маюць дыплом бакалаўра, блізу 40 адсоткаў – ступень магістра, яшчэ 15 адсоткаў скончылі на спэцыяліста.

Як паказала даследаванне, самым папулярным працадаўцам у гэтых людзей застаецца кампанія BMW. На другім месцы знаходзіцца пастаўшчык у галіне аўтамабільных і прамысловых тэхналогій Bosch, у той час як наступныя радкі займаюць тры іншыя вядомыя аўтавытворцы. І гэта нягледзячы на эканамічны спад у нямецкай аўтамабільнай прамысловасці.

Google знаходзіцца толькі на шостай пазіцыі. У трыццатку самых папулярных працадаўцаў увайшлі асноўныя кансалтынгавыя агенцтвы Boston Consulting Group і McKinsey, а таксама Accenture, Deloitte, PricewaterhouseCoopers і Ernst & Young.

З навукова-даследчых арганізацый у топ-30 патрапілі Таварыства Фраўнгофера і Таварыства Макса Планка, з страхавых кампаній – Allianz. Амерыканская карпарацыя Apple апынулася на 23-м месцы, Microsoft – на 31-м, у той час як IBM паднялася з 16-й пазіцыі на 14-ю.

У трыццатцы фаварытаў ёсць і адна-адзіная энэргетычная кампанія – E.ON. Яна замыкае спіс топ-30.

Сярэдні гадавы прыбытак

Паводле словаў апытаных выпускнікоў, іхні сярэдні гадавы прыбытак цяпер – 62,7 тысячы еўраў да выліку падаткаў. Пры гэтым мужчыны зарабляюць крыху больш за жанчынаў: 67 тысячаў супраць 56,3 тысячы еўраў. Такая розніца ў некаторай ступені тлумачыцца працоўным графікам. Сярод прадстаўнікоў мужчынскага полу амаль усе занятыя поўны працоўны дзень, у той час як у жаночай часткі апытаных гэтая дзель складае 87 адсоткаў.

Незадаволенасць працадаўцамі расце

Аўтары даследавання прыйшлі да высновы, што большасць рэспандэнтаў незадаволеныя сваёй працай. Пра тое, што іх усё задавальняе, заявілі толькі 28 адсоткаў, што на 6 адсоткавых пунктаў менш, чым год таму. Часцей за ўсё маладых спецыялістаў засмучае заробак, стыль кіраўніцтва і непаважлівае стаўленне. У параўнанні з мінулым годам знізілася і колькасць супрацоўнікаў, гатовых рэкамендаваць сваіх працадаўцаў іншым: з 30 да 26 адсоткаў. Больш за ўсё такіх рэспандэнтаў працуе ў сферы СМІ і рэкламы.

Выпускнікі шукаюць новыя магчымасці

З улікам атрыманых вынікаў нядзіўна, што многія маладыя спецыялісты гатовыя да пераменаў – цвёрды намер застацца на цяперашняй працы выказаў толькі кожны пяты. Пры гэтым столькі ж актыўна шукаюць новыя магчымасці працаўладкавання, а траціна рэспандэнтаў перыядычна задумваюцца пра пераход на новае месца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках