28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага пісьменніка намінавалі на прэстыжную міжнародную прэмію

1
Беларускага пісьменніка намінавалі на прэстыжную міжнародную прэмію
ПЯТРО ВАСЮЧЭНКА

Яе называюць «Нобель» у дзіцячай літаратуры.

Беларускі пісьменнік Пятро Васючэнка пасмяротна намінаваны на міжнародную прэмію ALMA Astrid Lindgren Memorial Award - самую прэстыжную ў сферы дзіцячай літаратуры, піша tut.by.

Спіс намінантаў быў абвешчаны на Міжнароднай кніжнай выставе ў Франкфурце. Сярод іх упершыню апынуўся аўтар з Беларусі - даследчык літаратуры і пісьменнік Пятро Васючэнка.

Як правіла, у спіс прэтэндэнтаў на прэмію трапляюць найлепшыя дзіцячыя пісьменнікі, ілюстратары і арганізацыі, якія знаёмяць дзяцей з кнігай.

ALMA Astrid Lindgren Memorial Award была заснаваная ў гонар швэдскай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Паводле прэстыжнасці яе прыраўноўваюць да «Нобеля» ў дзіцячай літаратуры. Уручэнне прэміі пройдзе 31 сакавіка 2020 года на кніжным кірмашы дзіцячай літаратуры ў Балонні.

Атрымаць прэмію зможа адзін з 237 кандыдатаў з 68 краін. Сярод іх - 46 адсоткаў жанчын, 51 адсотак мужчын і 3 адсоткі - арганізацыі.

Пятро Васючэнка - вядомы беларускі літаратуразнаўца і пісьменнік, аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых даследаванняў, п'ес, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах, іранічных дзіцячых вершаў пра жывёл і экалагічных казак. А яшчэ ён быў папулярны як стваральнік двух пацешных персанажаў - паноў Кубліцкага ды Заблоцкага.

Год таму на кніжных прылаўках з'явіўся ягоны раман-казка «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага».

Пятро Васючэнка памёр 25 жніўня 2019 года, яму было 60 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках