29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву пачалі прыбываць амерыканскія танкі «Abrams»

9
У Літву пачалі прыбываць амерыканскія танкі «Abrams»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА FLICKR/THE U.S. ARMY

Батальён будзе размешчаны ў краіне паўгода.

Па чыгунцы ў Пабрадзе (недалёка ад Вільні) дастаўлены восем танкаў «Abrams» і 21 баявая машына пяхоты (БМП) «Bradley», паведаміў прадстаўнік літоўскага войска ў сувязях з грамадскасцю маёр Гінтаўтас Цюніс. Пра гэта піша delfi.lt.

Яшчэ некалькі дзясяткаў танкаў будуць дастаўленыя ў найбліжэйшыя тыдні.

Як сказаў міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс, прыбыццё падраздзялення ЗША дэманструе, што дыслакацыя сіл такога маштабу ўжо не табу.

«Гэта, перш за ўсё, вестка для Літвы і нашых суседніх краін NATO аб тым, што мы з'яўляемся краінамі, якія ў выпадку крызісу будуць абараняцца як частка NATO, што хаўруснікі з намі», - заявіў BNS міністр у панядзелак.

«Гэта таксама мэсэдж і для Расеі пра тое, што ЗША ўцягнутыя. Гэта дадатковы фактар стрымлівання», - сказаў кіраўнік Мінабароны Літвы Раймундас Каробліс.

Гэтая вайсковая тэхніка, якая належыць размешчанаму ў Польшчы 1-у батальёну 7-га кавалерыйскага палка, будзе задзейнічаная ў вучэннях у Літве. Амаль 500 прадстаўнікоў наземных сіл ЗША прабудуць у Літве да вясны.

Са слоў міністра, гэтыя вучэнні важныя для адпрацоўкі падраздзяленнем ЗША дастаўкі з марскога порта на месца вучэнняў, падчас вучэнняў вайскоўцы азнаёмяцца з новай для іх геаграфіяй і варункамі надвор'я.

Падчас знаходжання ў Літве амерыканцы падзеляцца досведам у святле рэалізацыі Літвой праекта механізаваных наземных сіл, будуць карыстацца інфраструктурай літоўскіх палігонаў.

Літва надасць вайскоўцам ЗША ўсю неабходную падтрымку прымаючага боку - пражыванне, лагістычную падтрымку.

З 2014 да 2017 года ў Літве знаходзілася рота амерыканскіх вайскоўцаў - гэта больш дробнае падраздзяленне, у якім амаль 200 вайскоўцаў. Яны былі выведзеныя, калі ў Літве, Латвіі і Эстоніі былі дыслакаваныя міжнародныя батальёны NATO.

Прыбыццё батальёна дэманструе сур'ёзны падыход да нас і сур'ёзнае ўцягванне, бо менавіта такімі падраздзяленнямі ЗША як правіла праводзяць вучэнні», - сказаў Каробліс.

Дыслакаваны цяпер у Літве батальён NATO пад камандаваннем Нямеччыны налічвае больш за тысячу вайскоўцаў, а ў Шаўляі размешчаныя знішчальнікі хаўруснікаў, якія выконваюць місію Балтыйскага паветранага патрулявання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках