23 красавiка 2024, aўторак, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы будуць усталёўваць сонечныя батарэі на прадпрыемствах

4
У Польшчы будуць усталёўваць сонечныя батарэі на прадпрыемствах
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Даччынае прадпрыемства Польскага нафтавага і газавага канцэрна PGNiG уводзіць на рынак новы прадукт.

Даччынае прадпрыемства Польскага нафтавага і газавага канцэрна PGNiG уводзіць на рынак новы прадукт - сонечныя батарэі для прадпрыемстваў, паведамляе «Польское радио».

Старшыня даччынай кампаніі Польскага нафтавага і газавага канцэрна Хенрык Муха сказаў, што новы прадукт з'яўляецца вельмі экалагічным. Ён падкрэсліў, што гэтая ідэя нарадзілася ў выніку росту цікавасці да гэтай тэхналогіі з боку кліентаў кампаніі.

«Сёння нашы кліенты - розныя прадпрыемствы - шукаюць спосабы аптымізаваць выдаткі, звязаныя з газам ці з электраэнэргіяй, або іншыя выдаткі, звязаныя з энэргетыкай. Фотавальтаіка выдатна спраўляецца з гэтымі задачамі. Кожны прадпрымальнік зможа скарыстацца нашай прапановай пры ўмове, што ён з'яўляецца кліентам Польскага нафтавага і газавага канцэрна. На якую долю рынку мы разлічваем? Я думаю, што некалькі адсоткаў цягам найбліжэйшых 24 месяцаў», - сказаў Хенрык Муха.

Даччынае прадпрыемства PGNiG запрасіла да супрацоўніцтва кампанію Korab, якая займаецца, сярод іншага, вытворчасцю сонечных батарэй.

«Гэтая кампанія будзе браць удзел ва ўсім працэсе - ад лакальнага бачання, усталявання сонечных батарэй і да надання паслугі на пэўны перыяд», - дадаў ён.

Сонечныя батарэі для прадпрыемстваў - гэта першы этап, бо ў будучыні кампанія хоча выдаваць такія паслугі індывідуальным кліентам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках