28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя фатографы дзікай прыроды 2019 года

1
Названыя найлепшыя фатографы дзікай прыроды 2019 года
Фота: Stefan Christmann

Сёлета на конкурс было пададзена 48 тысяч заявак ад прафесійных фатографаў і аматараў са 100 краін свету.

15 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі ў Лондане ў Музеі прыродазнаўства назвалі імёны пераможцаў конкурсу Wildlife Photographer Of The Year 2019, піша «Новое время».

Галоўны прыз атрымаў фотаздымак кітайскага фатографа Ёнкін Баа «Момант», які злавіў тыбецкую лісу і сурка за секунду да пачатку смяротнай сутычкі. Здымак быў зроблены ў гарах Цыляньшань ранняй вясной. Сурок сустрэў лісу і стаў у стойку, папярэджваючы аб з'яўленні драпежніка сваіх суродзічаў.

«Здымак спалучае ў сабе камічнасць і кашмар сітуацыі адначасова. З фатаграфічнага пункту гледжання быў злоўлены проста ідэальны момант, - сказаў старшыня журы Роз Кідман Кокс, абвяшчаючы імя пераможцы, - выразнасць поз трымае вас у замяшанні, і нітка энэргіі паміж паднятымі лапамі, здаецца, трымае галоўных герояў у ідэальным раўнавазе», - паведамляе Forbes.

Усяго ўзнагароды атрымалі 20 найлепшых фотаздымкаў дзікай прыроды ў розных катэгорыях.

Брытанскі музей прыродазнаўства праводзіць конкурс «Найлепшы фатограф дзікай прыроды» ўжо 55 гадоў запар. Сёлета на конкурс было пададзена 48 тысяч заявак ад прафесійных фатографаў і аматараў са 100 краін свету.

Заяўкі на атрыманне прэміі «Найлепшы фатограф дзікай прыроды» 2020 года прымаюцца ў перыяд з 21 кастрычніка да 12 снежня 2019 года.

Фота: Yongqing Bao
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках