18 красавiка 2024, Чацвер, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ запусціў працэс ратыфікацыі пагаднення аб Brexit

ЕЗ запусціў працэс ратыфікацыі пагаднення аб Brexit

Аднак Брусэль вельмі старанна сочыць за падзеямі ў Лондане.

Еўрапейскі Звяз запусціў працэс ратыфікацыі новай дамовы аб Brexit з Вялікай Брытаніяй. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Еўракамісіі Міна Андрэева на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, піша unian.net.

«Мы са свайго боку, вядома, вельмі старанна сочым за падзеямі ў Лондане на гэтым тыдні. ЕЗ са свайго боку пачаў працэс ратыфікацыі. Мішэль Барні ў нядзелю падаў апошнюю інфармацыю паслам 24 краін, і сёння ён падасць інфармацыю адпаведнаму камітэту Еўрапарламента ў Страсбургу», - сказала яна.

Андрэева таксама адзначыла, што Еўракамісія «прыняла да ведама» вынікі суботняга галасавання ў брытанскім парламенце і дадала, што лісты Борыса Джонсана аб адтэрміноўцы не змяняюць працэдуру ратыфікацыі.

Як вядома, пагадненне аб Brexit павінен ратыфікаваць не толькі брытанскі бок, але і Еўрапарламент, які на гэтым тыдні праводзіць пленарную сесію.

Як вядома, галасаванне за пагадненне ў парламенце Вялікай Брытаніі павінна было адбыцца 19 кастрычніка, але замест пагаднення дэпутаты прагаласавалі за папраўку аб тым, што дамова з ЕЗ не будзе зацверджаная датуль, пакуль Палата абшчын не прыме ўсе законы, неабходныя для выхаду з ЕЗ.

Пасля гэтага Джонсан накіраваў у Брусэль ліст з просьбай адкласці Brexit, але не падпісаў яго. Ён таксама адправіў другі, ужо падпісаны ліст, у якім патлумачыў, чаму затрымка з'яўляецца памылкай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках