25 красавiка 2024, Чацвер, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія месцы Украіны наведаць беларусам гэтай восенню

7
Якія месцы Украіны наведаць беларусам гэтай восенню

Шэсць ідэй для падарожжа.

Увосень можна забаўляцца сапраўды гэтак жа, як і ўлетку, толькі ў паліто. Напрыклад, зладзіць вінны уік-энд ці махнуць у кейвінг-тур, піша падарожнік Віталь Дрозд для «Нового времени».

1. уік-энд ва «ўкраінскім Парыжы»

У Чарнаўцах няма Эйфелевай вежы і Трыўмфальнай аркі, але, нягледзячы на гэта, горад часта называюць «украінскім Парыжам». Таму можна спакойна надзяваць берэт, браць каву з круасанамі і адпраўляцца на шпацыр па старых вулачках і плошчах. Не забудзьцеся зрабіць фота на фоне мясцовага «Хогвартса» - Чарнавіцкага ўніверсітэта, а яшчэ - пакаштаваць што-небудзь з букавінскай кухні.

2. Wine-тур на Херсоншчыне

Калі для вас «Віно - заўжды выдатная ідэя», зладзьце сабе дрынк-тур у шато князя Трубяцкога. Там будзе адпачынак сярод вінаграднікаў і экскурсія ў вінныя сутарэнні, дзе сабралася амаль 10 тысяч бутэлек (больш за палову з іх уважаюцца за рэдкія). Вы зможаце прадэгуставаць напоі, убачыце, як іх робяць, а яшчэ навучыцеся спалучаць віны і стравы. Абавязкова паспрабуйце рыслінг з лёгкімі нотамі персіка і лічы і піна-нуар з водарам ягад.

3. Выхадныя ў тэхнагенным стылі

Музей горнай тэхнікі пад адкрытым небам, маштабны кар'ер ЮГОК, падзямелля Крыўбас і экскурсія да шахты Гвардзейская - Крывы Рог уразіць вас сваімі нетыповымі забаўкамі. Тут ёсць чырвонае «марсіянскае» возера з «жалезнай» вадой і штучныя пячоры. Пакатаўшыся на метротрамваі, вы зможаце наведаць лакацыі, дзе здымалі фільм «Червоний», а пасля - сабраць уласную калекцыю мясцовых мінералаў.

4. Хэлоўін у Меджыбожскім замку

Каб адзначыць як след свята ведзьмаў, духаў і вампіраў, зусім не абавязкова ехаць у замак Дракулы. Ва Украіне ёсць мноства лакацый, дзе можна весела правесці дзень поскудзі. У Меджыбожскім замку, напрыклад, ладзяць гарбузовую ноч - таямнічую падзею, якую называюць украінскім адказам заходняму Хэлоўіну. У праграме - містыка, гарбузовыя традыцыі, экскурсіі па падзямеллях і вогненнае шоў.

5. Кейвінг-трып

Увосень можна адкрываць новыя кірункі - і калі вы яшчэ не даследавалі Аптымістычную пячору, цяпер зручны час. Яна ўважаецца за самую доўгую ў свеце, яе працягласць - 210 кіламетраў. Кожная экспедыцыя ў пячору прасоўваецца ўсё далей і далей, адкрывае ўсё новыя праходы і калідоры. Для экстрэмалаў, якія хочуць разгледзець самыя далёкія закуткі, прадугледжаная васьмігадзінная экскурсія з гідам-спелеолагам. Бярыце ліхтарыкі і рыхтуйцеся вывучаць лабірынты і любавацца мудрагелістымі сталактытамі.

6. Тур у Актоўскі каньён

За стромкімі краявідамі адпраўляйцеся да Актоўскага каньёна. Комплекс скал і гранітных груд рознага памеру нагадвае знакамітыя каньёны Паўночнай Амерыкі і ўваходзіць у лік прыродных цудаў Украіны. Увосень каньён асабліва прыгожы - зверху адкрываюцца віды на жывапісную даліну і раку Мертвавод. Вышыня скал дасягае 40-50 метраў - гэта практычна 20-павярховы дом. Месца спадабаецца не толькі аматарам прыгожых фота ў Instagram, але і людзям, якія займаюцца духоўнымі практыкамі. У часы Скіфіі каньён уважаўся за месца сілы - тут часта праводзілі розныя рытуалы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках